![]()
На Захадзе выйшла кніга пра нязгодных у Беларусі. Савецкую Беларусь часта называюць самай ляяльнай з усіх савецкіх рэспублік, з найменшым узроўнем нязгоды і пратэсту. А ўсё таму, што беларускія іншадумцы мелі зусім іншыя мэты, чым маскоўскія дысыдэнты, перадае «Радыё Свабода». Пра тое, як у БССР зьявіліся нязгодныя і за што змагаліся; як дзейнічалі, абменьваліся ідэямі і як прасоўвалі іх унутры сацыялістычнай сыстэмы, расказвае кніга беларускай дасьледніцы Тацяны Астроўскай «Іншадумства ў Савецкай Беларусі» (1968–1988) (Cultural Dissent in Soviet Belarus (1968–1988)). Кнігу аўтарка напісала па-ангельску, каб гісторыя беларускага іншадумства перастала быць на Захадзе «белай плямай». Тацяна Астроўская нарадзілася ў Глыбокім. Вывучала філязофію ў БДУ і ЭГУ. Выкладала ў Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце. У 2010 годзе пераехала ў Нямеччыну, абараніла доктарскую дысэртацыю. Працуе ў Інстытуце гістарычных дасьледаваньняў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы імя Ё. Г. Гердэра (Марбург). «У нас была свая гісторыя таго, як мы працуем з сыстэмай і як зь ёю не згаджаемся і змагаемся»У заходніх даведніках пра дысыдэнтаў і самвыдавецтва Беларусь амаль ня згадваецца.