![]()
Віцебскі актывіст распавёў пра барацьбу за незалежнасць. Днямі кіраўнік віцебскага грамадскага аб’яднання «Грамадства і самакіраванне» Хрыстафор Жаляпаў стаў лаўрэатам прэміі імя Віктара Сырыцы, заснаванай рухам «За свабоду», перадае «Радыё Рацыя». Хрыстафор Жаляпаў атрымаў узнагароду за правядзенне ў Віцебску канферэнцыі «Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць», прысвечанай станаўленню незалежнасці краіны і неабходнасці супрацьстаяць захадам так званага «рускага свету». Небяспека ўплываў прарасейскіх настрояў існуе і цяпер, лічыць Хрыстафор Жаляпаў: – «Расейскі свет» не супакойваецца, і таму наша дзейнасць – і тая канферэнцыя, і ўсё, што мы робім пасля канферэнцыі, ёсць дэманстрацыяй нашай пазіцыі. Прабачце, але мы не хочам жыць з вамі жыць у адной краіне. Мы гатовы з вамі сябраваць, але ў вас – свая хата, а ў нас – свая хата. Напярэдадні Дня роднай мовы з ініцыятывы Хрыстафора Жаляпава былі дасланыя лісты ва ўніверсітэт імя Машэрава і ў аддзел культуры Віцебскага аблвыканкаму.