![]()
Патрабаванне свабодных выбараў мусіць быць умовай любых адносінаў з беларускай уладай. Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў вядомы бкларускі паэт і палітык Уладзімір Някляеў:«Вашынгтон. Двухгадзінная размова ў Дзярждэпартаменце ЗША. Два цікавыя моманты. Першы. На пытанне: «На якіх фактах палягала заява Дзяржсакратара ЗША М. Пампеа пра паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, хто падрыхтаваў для яго такую інфармацыю ў той час, калі ў Мінску канвеерам ішлі суды над удзельнікамі мітынгаў у абарону незалежнасці Рэспублікі Беларусь?» – адказу я не атрымаў. Другі момант. Мяне спыталі: «Што б я сказаў А. Лукашэнку, калі б быў на месцы Дзяржсакратара ЗША?»Я б сказаў: «Лукашэнка! Вось ты намагаешся давесці, што за цябе галасуюць амаль 90% выбарцаў. Дык навошта ты займаешся на выбарах фальсіфікацыямі? Правядзі нарэшце свабодныя выбары, каб і мы, амерыканцы, і ўвесь свет убачыў, што ты насамрач такі, якім сябе малюеш. Тады мы будзем ведаць, што дапамагаючы табе, мы дапамагаем Беларусі, беларускаму народу, і нас не будуць вінаваціць, што праз палітыку дыялогу мы проста дапамагаем табе заставацца ва ўладзе».