![]()
Дзень незалежнасьці Беларусі быў афіцыйна абвешчаны ў штатах Нью-Джэрсі, Мічыган, Ілінойс. У час пасьля Другой сусьветнай вайны 25 сакавіка як Дзень незалежнасьці Беларусі шырока адзначаўся ў краінах вольнага сьвету, у тым ліку ў Злучаных Штатах, з удзелам найвышэйшага дзяржаўнага кіраўніцтва, піша сайт radabnr. org. Прыкладам, у 1957 годзе Дзень незалежнасьці Беларусі быў адзначаны на паседжаньні Кангрэсу ЗША. У беларускіх сьвяточных мерапрыемствах у розных гарадах бралі ўдзел прадстаўнікі гарадзкіх і рэгіянальных уладаў, кангрэсмэны і сэнатары, прадстаўнікі нацыянальных дыяспараў. Былі атрыманыя віншаваньні ад губэрнатара і мэра Нью-Ёрка, мэра Дэтройта, некалькіх сэнатараў і кангрэсмэнаў. Дзень незалежнасьці Беларусі быў афіцыйна абвешчаны ў штатах Нью-Джэрсі, Мічыган, Ілінойс. Ніжэй артыкул з газэты “Беларус” ад чэрвена 1957 года:- Ад колькі ўжо гадоў у Амэрыканскім Кангрэсе адзначаецца штогоду дзень незалежнасьці Беларусі. Сёлета гэты дзень быў асабліва ўрачыста адцемлены адмысловаю малітваю Ўладыкі Беларускае аўтакефальнае праваслаўнае царквы, архіепіскапа Васіля, малітваю за Беларусь, за Амэрыку, за волю ўсім народам сьвету.