Кангрэсмэн Дынгел: Насуперак усім перашкодам, вольны дух Беларусі перамагае

У 1966 годзе Джон Дынгел, кангрэсмэн-дэмакрат із штата Масачусэтс, выступіў з прамовай з нагоды Дня Волі. 23 сакавіка 1966 года Джон Дынгел (John D. Dingell), кангрэсмэн-дэмакрат із штата Масачусэтс, выступіў з прамовай з нагоды набліжаючагася 25 сакавіка, Дня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, піша сайт radabnr. org. Джон Дынгел (1926 – 2019) прабыў на пасадзе да 2015 года, стаўшы сябрам Палаты прадстаўніком, які займаў сваю пасаду самы доўгі час у гісторыі ЗША. Сайт прыводзіць ягоную прамову пра Беларусь у арыгінале:- Пане сьпікер, мы сьвяткуем угодкі Дня беларускай незалежнасьці 25 сакавіка 1918 г. , і для нас вялікая радасьць зноў нагадаць самім сабе пра важнасьць ідэяў у сьвеце, дзе, здавалася б, граюць ролю перадусім факты і дзеяньні. Мы ўшаноўваем вельмі важны факт зьяўленьня Беларусі як незалежнай дэмакратычнай рэспублікі. Але гэты факт і нават самое існаваньне Беларускай Народнай Рэспублікі ў яе сапраўды незалежнай форме былі вельмі непрацяглымі. Ідэя за гэтым фактам, аднак, мае сотні гадоў гісторыі, і яна захавалася, нягледзячы ні на якія спробы зьнішчыць яе.