![]()
Як працаўнік агракамбіната «Сноў» кінуў выклік начальству. Былога работніка агракамбіната «Сноў» Вячаслава Сырыцу на сходзе ўпаўнаважаных пазбавілі звання Ганаровага работніка гаспадаркі і адлічылі з членаў гаспадаркі, перадае «Радыё Рацыя». Нягледзячы на адкрытае галасаванне, на якім настаяў кіраўнік Мікалай Радаман, з 300 прысутных на сходзе 191 чалавек устрымаўся, 107 прагаласавалі «за» і 10 «супраць». Такім чынам Сырыцу не толькі зганьбілі на ўсю гаспадарку і нават раён, але пазбавілі даплаты 50 рублёў за званне і ўсіх астатніх выплат, якія маюць адпраўленыя на пенсію работнікі агракамбіната. «Працоўная кніжка ў мяне з 1966 года, яшчэ хадзіў у школу, у мяне ўжо была працоўная кніжка. Рамантаваў машыну ў дарозе, прыборы паказалі перарасход паліва, не зліў, не крадзеж», — кажа Вячаслаў Сырыца. Перарасход паліва 5 літраў на старой машыне стаў прычынай канфлікту ў 2018 годзе. Сырыцу на праўленні пазбавілі ўсіх выплат і звання Ганаровы работнік. Шукаючы справядлівасць, ён звярнуўся ў суд, які адмяніў рашэнне.