Сёння магло бы споўніцца 85 гадоў Рыгору Барадуліну

Памяці народнага паэта Беларусі. Рыгору Барадуліну 24 лютага было б 85, узгадвае Сяргей Шапран на сайце novychas. by: «Ужо амаль шэсць гадоў, як яго няма з намі, і ўсё часцей і сам дзядзька Рыгор, дасціпны вастраслоў і жартаўнік, і тыя забаўныя гісторыі, героем якіх ён быў, прыгадваюцца з добрай усмешкай…»На каніНабліжаўся 70-гадовы юбілей Барадуліна. Я прыдумаў сфатаграфаваць яго на кані, каб пасля падпісаць фота: «Дзядзька Рыгор і ў 70 па-ранейшаму на кані». Але Барадулін працяглы час не згаджаўся, пакуль нарэшце ў адзін лютаўскі дзень не прыехаў у Лошыцкі парк, дзе тады месцілася невялічкая стайня. Коніка яму падабралі самага ціхмянага. Дзядзьку Рыгору настолькі спадабалася ехаць вярхом, што нават у стайню ён пасля накіраваўся конна. І толькі тады прызнаўся, чаму не згаджаўся на ўгаворы:— Баяўся, што конь мяне не вытрымае. РамонтРазам з сябрам Андрэем Палудам адвезлі Барадуліна ва Ушачы, каб ён мог спакойна пажыць і паправіць здароўе і настрой. Прыязджаем праз два тыдні — дзядзька Рыгор пачуваецца зусім іначай, чым калі пакідалі яго.