У Гайнаўцы прайшлі дзве акцыі, прысвечаныя падзеям 1946 году

У польская Гайнаўцы прайшлі «Марш выклятых жаўнеров» і акцыя «Вечная памяць». У Гайнаўцы прайшоў V Марш памяці „выклятых жаўнераў”, які зладзілі крайне правыя сілы, перадает «Радыё Рацыя». Як галоўных герояў яны ўслаўляюць капітана Рамуальда Райса “Бурага” і маёра Зыгмунта Шэндзеляжа “Лупашку”, адказных за карныя аперацыі ў беларускіх вёсках. З Гайнаўкі перадавала карэспандэнт «Рацыі» Валя Лаеўская: Фота: Радыё Рацыя – Закончыўся Марш «выклятых жаўнераў» у Гайнаўцы. Сябры арганізацыі «Грамадзяне РП» спрабавалі блакаваць марш. Каля трыццаці чалавек затрымалі, яны зараз аточаныя падвойным кардонам паліцэйскіх. Паліцэйскіх тут звыш 100 чалавек. Яны не прапускаюць нават журналістаў, каб яны маглі даведацца, што сталася і чаму гэтых людзей затрымалі. Адну з затрыманых адпусцілі, яна сказала, што іх затрымалі за тое, што перашкаджалі ў правядзенні дазволенага маршу. Прычым, як сказала жанчына, яны стаялі толькі з таблічкамі з імёнамі ахвяраў. Яны лічаць, што гэта страшна, што ў Гайнаўцы гераізуюць чалавека, які адказны за забойствы жанчын і дзяцей.