![]()
Архіепіскапа Філафея (Уладзіміра Нарко) нарадзіўся 115 год таму у Мядзельскім раёне. Доктар філасофіі, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі ў Парыжы, прафесар матэматыкі беларус Барыс Кіт у сваіх успамінах пра беларускага архіепіскапа Філафея (Уладзіміра Нарко), якія публікаваліся ў кнізе Аляксандра Адзінца “Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў” (Мн. , 2007. С. 634) згадвае: “Аднойчы (гэта было ў пасляваеннай Германіі), калі скончылася служба, утварылася чарга, каб пацалаваць крыж, піша для «Радыё Рацыя» журналіст Сяргей Чыгрын. - Падыходжу да святыні і я, айцец Філафей, як пабачыў мяне, страшэнна здзівіўся, адсунуў крыж убок, абняў мяне і пачаў голасна размаўляць па-беларуску. Гэта ў расейскай-та царкве…”. Так, гэта быў той Філафей, які ў гады Другой сусветнай вайны ў Беларусі ўдзельнічаў у аднаўленні і фарміраванні царкоўнага кіраўніцтва Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Нарадзіўся Уладзімір Нарко 21 лютага 1905 года ў вёсцы Занарач Мядзельскага раёна.