«Як пачаць размаўляць па-беларуску? З сябе!»

Трэба адважыцца — і ўсе атрымаецца. Супольныя паходы ў тэатр, арганізацыя дабрачынных экскурсій, адраджэнне народных звычаяў, беларускамоўныя інтэлектуальныя гульні і забавы на вольным паветры – усе гэта незвычайныя фарматы працы віцебскіх курсаў «Мова Нанова», перадае «Радыё Рацыя». Такая разнастайнасць прываблівае слухачоў і ніколькі не замінае вывучаць мову нават у самых неверагодных месцах, кажа нязменная вядучая курсаў у Віцебску Таццяна Дубоўская:— Адносна нядаўна ў нас быў супольны паход у лазню! Справа ў тым, што мы не толькі адпачывалі. Некаторыя нашы студэнты – даўнія аматары лазні, і яны сталі ініцыятарамі. І мы сапраўды атрымалі задавальненне, цудоўныя эмоцыі, і ў хуткім часе вы ўбачыце гэта ў нашых новых відэароліках. Відэаролікі будуць пра тое, які венік больш карысны для здароўя. Такі фармат наведнікі курсаў асвойваюць ужо даўно: адным з першых быў відэаролік пра віцебскі прытулак для бяздомных жывелаў. Бо даўно сталі часткай гарадской сацыяльна-культурніцкай прасторы, і курсанты аб’ядноўваюцца па інтарэсах, каб супольна далучацца да розных праектаў.