Як адзначыць Дзень роднай мовы

Найлепшыя мерапрыемствы ў Менску, Гомлі ды Горадні. Дзень роднай мовы ва ўсім сьвеце адзначаюць 21 лютага. Вось спіс цікавых падзеяў на гэтым тыдні, зьвязаныя зь беларускай мовай і культурай, піша svaboda. org. «Мова-фэст» Калі: 22 лютага, 13. 00–22. 00Дзе: «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, д. 16, корпус 27)Самая буйная імпрэза да Дня роднай мовы. Шэсьць пляцовак. Майстар-клясы, лекцыі, квэсты, фудтракі. Бізнэс па-беларуску. Музычная праграма з Akute і Volski. Так шмат усяго, што лепей паглядзіце ў афішы. А 16-й гадзіне на пляцоўцы «Годна» (у вялікай залі) «Радыё Свабода» запрашае на прышчэпку беларускае мовы: мовазнаўца Вінцук Вячорка раскажа і пакажа, якія тыповыя, часам сьмешныя, памылкі робяць пачаткоўцы ды як ад іх пазбавіцца. Фільмы ў Менскім плянэтарыіКалі: з 21 лютага, 17. 00Дзе: вул. Фрунзэ, 2 (Парк Горкага)Анімацыйны фільм «Далёка ад Сонца» раскажа пра маленькую дзяўчынку Селесту, якая вандруе па Сусьвеце разам зь Месяцам, назірае плянэты-ізгоі, акіянічныя сьветы і супэрземлі.