Таццяна Севярынец: На такіх судах і смешна, і горка

Суды ператварыліся ў фарс. Віцебскі абласны суд пакінуў без зменаў яшчэ шэсць пакаранняў за падтрымку незалежнасці Беларусі. Шэсць штрафаў памерам ад 25-ці да 30-ці базавых велічыняў не ўдалося аспрэчыць Аляксандру Дуброўскіх, Таццяне Севярынец і Алене Янушкоўскай. Усіх трох пакаралі за ўдзел у менскіх пратэстах 20 і 21 снежня і ў віцебскай акцыі супраць паглыбленай інтэграцыі, якая прайшла 29 снежня мінулага года, паведамляе racyja. co. Суды ператварыліся ў фарс, лічыць Таццяна Севярынец:– Мне, ведаеце, смешна! Калі чалавек давёў краіну да калапсу, да продажу, а мы спынілі гэта сваімі пратэстамі – атрымліваецца, захавалі гэтаму чалавеку ўладу, на непрацяглы тэрмін, я спадзяюся… а нас за гэта судзяць яшчэ!Пасяджэнні таксама ператварыліся ў фарс: выступы актывістаў перарываліся то воплескамі, то рогатам. Блогерка Алена Янушкоўская здымала ўсё гэта на відэа. Яна праігнаравала забарону суддзяў на здымкі, і лічыць, што гэта абсалютна слушны ўчынак:– Публічнае месца, працэс не закрыты.