У Мiнску адкрылася першая ў краіне выстава супрэматыста Лазара Хідэкеля

Хто гэта такі? Да 100-годдзя творчага абяднання УНОВІС у Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля. Гэта першая ў нашай краіне персанальная выстава мастака-супрэматыста, які ў сваіх ранніх работах прадугадаў зяўленне мінімал-арту і ўвайшоў у гісторыю як першы ў свеце супрэматычны архітэктар, аўтар першага экалагічнага архітэктурнага маніфеста, адзін са стваральнікаў віцебскага абяднання УНОВІС, пiша nn. by. Экспазіцыя праходзіць у рамках праекта #UNOVIS100, які сумесна рэалізуюць Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны, Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і кампанія А1. Праект рэалізуецца пад патранатам Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Лазар Хідэкель (1904-1986) нарадзіўся ў Віцебску, навучаўся там у народным мастацкім вучылішчы ў Марка Шагала, Мсціслава Дабужынскага, Лазара Лісіцкага, Казіміра Малевіча і ўжо ў 15 гадоў увайшоў у склад УНОВІСа — мастацкага абяднання, дзякуючы якому Віцебска стаў цэнтрам сусветнага авангарду.