![]()
Славутая «Пагоня» прыйшоў да нас з даўніх часоў. Гэта герб Вялікага княства Літоўскага, гэта дзяржаўны герб Беларускай Народнай Рэспублікі (1918-1919) і Рэспублікі Беларусь (1991-1995), піша журналіст «Радыё Рацыя» Сяргей Чыгрын. У 1995 годзе дыктатар Лукашэнка ініцыяваў рэферэндум, у выніку якога наш славуты герб „Пагоня” быў пазбаўлены статуса дзяржаўнага гербу і Пагоня трапіла пад негалосную забарону. Але беларусы ніколі не забылі свой гістарычны герб. Яны з ім сёння выходзяць на плошчы і вуліцы, наладжваюць розныя мерапрыемствы, выдаюць з „Пагоняй” разнастайную сувернірную прадукцыю, адзначаюць юбілеі вялікіх асобаў Бацькаўшчыны. Выява герба „Пагоня” шмат разоў была адлюстравана на беларускіх паштоўках. І гэтых паштовак з кожным годам выпускаецца ўсё больш і больш. Першая паштоўка з выявай герба „Пагоня” выйшла з друку ў 1919 годзе ў Берліне. Спачатку свет пабачыла першая паштоўка з тэкстам “Ніхай жыве Беларуская Народная Рэспубліка”, а потым адбылося яе перавыданне ў 1940-я гады з тэкстам “Няхай жыве Беларуская Народная Рэспубліка”.