![]()
Плёнам барацьбы патрыётаў стала тое, што ніводзін вайсковец Узброеных Сілаў Беларусі ня ўдзельнічаў у вайсковых канфліктах за мяжой. У 1993 Вярхоўны Савет Беларусі прагаласаваў за далучэньне краіны да дамовы аб калектыўнай бясьпецы СНД (АДКБ). Беларусь страціла нэўтралітэт і апынулася ў арбіце вайсковага ўплыву Масквы, але патрыятычныя сілы змагаліся за нэўтральн статус нашай краіны, перадае «Радыё Свабода». Пагадненьне аб сыстэме калектыўнай бясьпекі СНД было ініцыяванае Масквой і падпісанае ў 1992 года ў Ташкенце. Некаторым былым савецкім рэспублікам яно было выгоднае, бо давала абарону Расеі ў сытуацыі ваенных канфліктаў. Беларусь ня зь кім такіх канфліктаў ня мела, да таго ж Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце вызначала нэўтральны статус Беларусі. З канца 1992 група дэпутатаў ВС, арыентаваных на Расею (найперш зь ліку вэтэранаў Савецкай Арміі) пачала выступаць за далучэньне краіны да АДКБ. Іх падтрымаў старшыня Савету Міністраў Вячаслаў Кебіч і старшыня камісіі ВС па пытаньнях абароны і барацьбы злачыннасьцю Мечыслаў Грыб.