![]()
Гэта адно з 12 самых вялікіх святаў у годзе. 15 лютага вернікі адзначаюць Грамніцы. Гэта адно з 12 самых вялікіх святаў у годзе. Яно прысвечана ўспаміну пра сустрэчу немаўля Хрыста з набожным старцам Сімяонам. Згодна з паданнем, святой Сімяон не мог скончыць зямныя дні да таго, як ён убачыць нованароджанага Месію. На парозе храма Панну Марыю з Езусам сустрэлі святы Сімяон і праведная старыца Ганна. Хрыста прынеслі ў галоўную іўдзейскую святыню на 40-ы дзень пасля нараджэння. У гэты ж дзень Багародзіца здзейсніла асаблівы ачышчальны абрад, паведамляе racyja. com. Свята ўпершыню было ўсталяванае царквой у Візантыі пасля Эфескага сабора 431 года. На абразах «Грамніцы» адлюстроўвалі Марыю з Езусам-немаўляці на руках і Іосіфа з галубамі, якія на 40-ы дзень пасля нараджэння Збавіцеля прынеслі ў Храм ахвяру ачышчэння. Галоўным было, бадай і застаецца, асвяціць у царкве васковыя свечкі. Са святам звязана шмат павер’яў і прыкмет. Некаторыя з іх напярэдадні ўзгадалі ў Пінску. Краязнаўчую сустрэчу для моладзі зладзіла мясцовая бібліятэка.