10 аргумэнтаў за «Пагоню»

Лукашэнкаўскі герб — прыніжальны для Беларусі і беларусаў. У дні, калі ўсе абмяркоўваюць касмэтычныя зьмены ў лукашэнкаўскi герб, няма прычыны не паўтарыць пару ісьцін і не напісаць яшчэ раз пра тое, што гербам Беларусі зьяўляецца «Пагоня». 1. Рэфэрэндум 1995 году, пасьля якога ўвялі цяперашні герб-вянок, быў арганізаваны і праведзены з істотнымі парушэньнямі, што робіць ягоныя вынікі юрыдычна нікчэмнымі. Гэта пацьвердзіць любая элемэнтарная сумленная экспэртыза. На гэтым можна было б і скончыць, але працягнем. 2. «Пагоня» — герб, пад якім зьявілася сучасная беларуская дзяржава: у 1918 годзе пад ім паўстала Беларуская Народная Рэспубліка, у 1991 годзе «Пагоня» стала гербам Рэспублікі Беларусь. За «Пагоняй» адназначнае першынство на фоне савецкага вянка. 3. «Пагоня» была пануючым рэгіянальным (губэрнскім, гарадзкім) сымбалем у Беларусі ў часы Расейскай Імпэрыі. Так што таго, хто супраць «Пагоні», сьмела абзывайце русафобам. 4. «Пагоня» — на гербах усіх беларускіх ваяводзтваў у часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.