Алесь Круткін: Настрой баявы, напісаў 12 вершаў

Актывіст «Еўрапейскай Беларусi» будзе трымаць галадоўку без вады і без ежы. У віцебскім судзе Кастрычніцкага раёну налепку “Калгаснай дыктатуры – баста” назвалі плакатам. А тых, хто яе наклеіў на будынак абласной пракуратуры, прызналі парушальнікамі заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы. Наталлі Спірыдонавай прысуджаны штраф памерам 30 базавых велічынь ( 810 рублёў), Алесю Круткіну суддзя Ілля Белавус прысудзіў 15 сутак арышту, паведамляе racyja. com. Для актывіста кампаніі “Еўрапейская Беларусь” гэта будзе ўжо (другі запар 15-суткавы тэрмін https://charter97. org/ru/news/2020/2/12/365713/): толькі сёння скончыўся папярэдні, якім Алесь Круткін быў пакараны за акцыі пратэсту ў Менску. Хлопец кажа, што пакуль адчувае сябе няблага:– Напачатку я знаходзіўся ў віцебскім ізалятары, потым у полацкім, потым зноў у Віцебску. Яны патрацілі каля 200 даляраў толькі на паліва дзеля гэтай “спецаперацыі”. Настрой баявы, напісаў 12 вершаў, артыкулы пісаў.