![]()
Што перашкаджае нам, беларусам, пабудаваць такую краіну? У рэйтынгу Міжнароднай праграмы па ацэнцы адукацыйных дасягненняў навучэнцаў (PISA) за 2018 год Эстонія заняла першае месца сярод Еўрапейскіх дзяржаў па якасці ведаў ва ўсіх трох галінах даследавання — чытанне, матэматыка і прыродазнаўчыя навукі. У час трыумфу Эстоніі мы, група беларускіх педагогаў (Ірына Стралкова, Вікторыя Гракава, Алена Кахноўская, Міхаіл Кудзейка), праходзілі адукацыйную стажыроўку ў Эстонскай Рэспубліцы, арганізаваную Міжнародным цэнтрам па прафесійным развіцці (Эстонія) і Еўрапейскай праграмай прафесійнай мабільнасці MOST. Падчас знаёмства з сістэмай адукацыі Эстоніі мяне ўвесь час хвалявала пытанне прычынаў поспеху. Калі я вярнуўся і прааналізаваў убачанае, вылучыў каля дзясятка цікавых момантаў, якія, на мой погляд, з’яўляюцца ключавымі ў дасягненні значнага адукацыйнага поспеху. Я назваў іх «сакрэтамі» — і з радасцю імі дзялюся. Сакрэт першы: фінская мадэль адукацыіУ аснове сістэмы адукацыі Эстоніі знаходзіцца адаптаваная да ўмоваў дзяржаўнай рэчаіснасці фінская мадэль.