«У барацьбе за свабоду мэта апраўдвае сродкі»

Падсудныя анархісты выступілі з апошнім словам. У Савецкім раённым судзе прайшлі судовыя спрэчкі па справе аб нападзе на будынкі Менгарсуду і СІЗА на Валадарскага. Эпізоды справы адбываліся 25 верасьня, 13 і 20 кастрычніка мінулага году. На лаве падсудных — актывісты анархісцкага руху Мікіта Емяльянаў і Іван Комар, якіх вінавацяць у шэрагу злачынстваў, зьвязаных з нападамі. 11 лютага ў першай палове дня дзяржаўны абвінаваўца Максім Сеніў заявіў, што віна абодвух падсудных даказаная, і запатрабаваў ім ад суду па 7 гадоў зьняволеньня, паведмале «Радыё Свабода». «Мэта перасьледу можа быць дасягнутая безь зьняволеньня»Адвакат Дзьмітрый Лепрэтар лічыць пашкоджаньне будынку Менгарсуду, ва ўдзеле ў якім абвінавачваюць ягонага падабароннага Мікіту Емяльянава, а таксама Івана Комара, нязначным злачынствам. Паводле абаронцы, шкода ў 142 рублі, нанесеная будынку суду Емяльянавым, ужо кампэнсаваная, таму гэтае злачынства варта кваліфікаваць як малазначнае. Віну Емяльянава і Комара ва ўдзеле ў пашкоджаньні будынку СІЗА адкат лічыць недаказанай, бо, на думку абаронцы, не былі дасьледаваныя рэшткі прыстасаваньня, якое выкарыстаў Емяльянаў для нападу.