![]()
У клуба вялікія фінансавыя праблемы. На бягучы сезон ледзь наскрэблі $5 мільёнаў, бо асноўны спонсар, «Беларуськалій», даў утрая менш запытанай сумы. Максімальны заробак хакеістаў цяпер — у раёне 400 тысяч даляраў за сезон, пiша nn. by. На мінулым тыдні генеральны дырэктар хакейнага «Дынама» публічна папрасіў у прыватнага беларускага бізнэсу грошай і пазначыў прычыны: «Дзяржаўнае фінансаванне няўхільна скарачаецца». Сапраўды, Лукашэнка яшчэ ў 2016-м пагражаў змусіць «Дынама» да самастойнага пошуку сродкаў, паўтараючы потым гэта з году ў год. Але, відаць, пагроза стала рэальнай толькі цяпер. Вядома, што бюджэт «Дынама» складаецца з грошай, якія пераводзяць «спонсары» клуба — дзяржаўныя арганізацыі. Знаёмыя з фінансавымі справамі клуба сцвярджаюць, што бюджэт імкліва скарачаўся і прасеў з прыкладна 15 мільёнаў долараў два гады таму да 5 мільёнаў долараў сёлета. Прычыны — у хранічна падвальных месцах «Дынама» у табліцы КХЛ. Але нават тыя пяць мільёнаў сёлета ледзь назбіралі, бо асноўны спонсар, «Беларуськалій», даў утрая менш запытанай сумы, гэтую дзірку закрываў МТЗ.