У Беларусь вярнуліся тры кнігі з легендарнай бібліятэкі графаў Храптовічаў

Іх перадаў нашчадак нямецкага жаўнера Першай сусветнай вайны. Тры кнігі з легендарнай бібліятэкі графаў Храптовічаў вярнуліся на радзіму з Германіі, піша «Новы час». Іх перадалі ў дар Марыён Швезінгер і Гельмут Фікель, паведаміла кіраўніца Мясцовага культурна-асветніцкага фонду «Шчорсы і Храптовічы» Ганна Булда. Ці сапраўды каштоўныя асобнікі належалі кніжніцы ў Шчорсах выявіць экспертыза, якую неўзабаве правядзе Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Дзве кнігі на французскай мове: «Грамадзянская гісторыя каралеўства Неапаль у перакладзе з італьянскай П’ера Джанонэ» (са штампам Іахіма Храптовіча), «Расійскія палітычныя, літаратурныя, гістарычныя і некралагічныя дзённікі» (са штампам Адама Храптовіча), трэцяя кніга — білінгва, зборнік лацінскіх і нямецкіх одаў (штамп адарваны). Артэфакты перадалі Беларусі нашчадкі Германа Швезінгера. Пад час Першай сусветнай вайны ён знайшоў іх ў напаўразгромленым палацы Храптовічаў і пераправіў у Германію. «Ён разумеў каштоўнасць кніг, бо быў вельмі адукаваным чалавекам, выкладаў філасофію ва ўніверсітэце.