«Украіна павінна падтрымліваць беларускіх патрыётаў»

У кіеўскай мэрыі абмеркавалі гібрыдную вайну Расіі супраць Беларусі. Міжнародная экспертная дыскусія «Гібрыдная вайна Расійскай Федэрацыі супраць Беларусі», арганізаваная ўкраінскім няўрадавым аналітычным цэнтрам «Украінскі цэнтр стратэгічных даследаванняў» сумесна з рухам салідарнасці «Разам», прайшла 7 лютага ў мэрыі Кіева, паведмаляе «Новы час». Фото: novychas. by Самымі заўважнымі прадстаўнікамі з беларускага боку былі кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў, кіраўнік Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, сустаршыня Руху салідарнасці «Разам» Алена Таўстая, кіраўнік беларускай службы ІnformNapalm Дзяніс Івашын, прадстаўнік «Белага Легіёну» Сяргей Бульба. Фото: novychas. by Беларусы распавялі пра складаную сітуацыю, у якой Беларусь аказалася ва ўмовах «інтэграцыйнага» ціску з боку Расіі. Па іх словах, у адносінах Масквы і Мінска ўжо праглядаюцца варыянты гібрыднай вайны — пакуль што, галоўным чынам, у інфармацыйнай і эканамічнай сферах. Прадстаўнікі ўкраінскага боку выказалі шэраг цікавых меркаванняў па тэме дыскусіі.