![]()
Мацi Паўла Севярынца распавяла пра жыццёвыя прынцыпы сваёй сям’i. Севярынцы – вядомая сям’я змагароў за лепшую, дэмакратычную Беларусь. Сям’я стойка пераносіць пераслед з боку ўладаў і рэпрэсіі ў адносінах да Паўла – вядомага палітыка і сустаршыні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Госця “Радыё Рацыі” – маці сямейства і адначасова каардынатарка па Віцебскай вобласці партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Таццяна Севярынец. - Я заўсёды была дысідэнтам. Я была заўсёды на баку справядлівасці. У стасунках з адміністрацыямі школ, у якіх мне давялося працаваць, у нас заўсёды былі нейкія невялікія “цёркі”. А калі і вялікія. Дарэчы, з апошняй школы № 40 горада Віцебска мяне звольнілі менавіта вось за такія “цёркі”, што я супрацьпаставіла сябе не калектыву, а той палітыцы, якую калектыў і адміністрацыя школы прапагандавала, зразумела, разам з адміністрацыяй і кіраўніцтвам раёна і горада Віцебска. - А менавіта якія гэта пытанні былі?- А гэта былі пытанні справядлівасці.