![]()
Актывісту «Еўрапейскай Беларусі» нарэшце ўдалася сустрэцца з бацькамі. Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алесь Круткін працягвае адбываць пакаранне ў Полацкім ізалятары часовага ўтрымання. «Нарэшце даведаліся, як справа ў сына», – распавяла сайту palitviazni. info маці актывіста. Нагадаем, што 28 студзеня Алесь Круткін быў асуджаны на 15 сутак Полацкім раённым судом. Яго пакаралі за ўдзел у мірных акцыях у абарону незалежнасці краіны, якія праходзілі ў Мінску ў снежні 2019 году. Як паведамляла «Еўрапейская Беларусь», суд над актывістам прайшоў у закрытым рэжыме, інфармацыя пра яго стала вядомая толькі пасля таго, як актывіста даставілі ў Полацкі ізалятар часовага ўтрыманьня. Дададзім, што ў лістападзе Алесь Круткін таксама патрапіў на 15 сутак за рэпост ў сацыяльных сетках. Суддзя палічыў, што публікацыя ўтрымоўвала «заклік на незаконнае мерапрыемства на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску». «28 студзеня мне патэлефанаваў участковы і паведаміў, што ў Віцебску сына затрымалі, – кажа маці актывіста.