![]()
Мезенцаў пракаментаваў перфоманс Піліпа Шаўрова. Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў пракаментаваў nn. by інцыдэнт з пафарбаванымі ў чырвоны колер рукамі помніку Аляксандру Пушкіну. А таксама расказаў, якое пакаранне бачыць для затрыманага па справе маладафронтаўца Піліпа Шаўрова. «Я думаю, што публічнае асуджэнне гэтага ўчынку ў асяроддзі літаратараў, пісьменнікаў, інтэлігентных людзей, якімі славіцца Беларусь, павінна быць самым вялікім пакараннем для гэтага чалавека. Канечне, гэта хуліганства, і праваахоўным органам Беларусі рашаць, якім павінна быць пакаранне. Але я не суддзя, што працуе на беларускай зямлі. Я са здзіўленнем даведаўся пра гэты выпадак. Тое, што гэта не інтэлігентны ўчынак — абсалютна дакладна. Той падтэкст, які меў на ўвазе гэты малады чалавек, ніяк не будзе падтрыманы беларускім грамадствам. Грамадскае непрызнанне і адсутнасць падтрымкі — найлепшая ацэнка, якім спелым, мудрым і інтэлігентным з’яўляецца беларускае грамадства», — сказаў Дзмітрый Мезенцаў.