Баранавіцкія актывісты наведалі мясціны баёў паўстанцаў Каліноўскага

Мясціны ў Карэліцкім і Наваградскім раёнах захавалі памяць пра нашых славутых ваяроў за волю і незалежнасць. Таварыства беларускай мовы ў Баранавічах арганізавала паездку па мясцінах жыхарства, баёў і пахаванняў паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Карэліцкім і Наваградскім раёнах. Мясцовы краязнаўца і пісьменнік Алесь Самец правёў удзельнікаў экскурсіі па дарогах паўстанцаў і расказаў гісторыі помнікаў і мясцін, якія захавалі памяць пра нашых славутых ваяроў за волю і незалежнасць, перадае «Радыё Рацыя». Трагічная была гісторыя сям’і Кашчыцаў, сын якіх Канстанцін быў удзельнікам паўстання, а таксама ўспаміны пра кіраўніка аднаго з паўстанцкага атрада, якога расстралялі карнікі, – Адама Пуслоўскага. На месцы яго пахавання добра захаваўся помнік, кажа Алесь Самец:– Сын Юзэфа Кашчыца і Соф’і, Канстанцін, нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія перанёс яго бацька Юзэф – і вайну 1812-га, і паўстанне 1830-га, і эміграцыю, і разлуку з сям’ёй. Але як пачалося паўстанне 1863 года, Канстанцін Кашчыц прыняў удзел у гэтым паўстанні… Злавілі Адама Пуслоўскага.