Кастуся Каліноўскага ўшануюць на яго Радзіме

Акцыю памяці ў Мастаўлянах правядзе ініцыятыва «Беларуская нацыянальная памяць». Сайт „Хартыя-97” уручыў Нацыянальную прэмію ў галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча. Адным з лаўрэатаў узнагароды стала ініцыятыва „Беларуская нацыянальная памяць” – за арганізацыю ўдзелу беларусаў у пахаванні Каліноўскага ды іншых паўстанцаў у Вільні, паведамляе racyja. com. 2-га лютага, у дзень народзінаў Каліноўскага, ініцыятыва правядзе акцыю памяці ў Мастаўлянах:– Прыязджайце, калі ў вас ёсць магчымасць, у вёску Мастаўляны, якая знаходзіцца побач з памежным пераходам Баброўнікі – 7 кіламетраў, гэта зусім побач, асабліва жыхарам Заходняй Беларусі. Мы будзем там а 12-й гадзіне, там ёсць помнік Кастусю Каліноўскаму, захавалася месца, дзе была іх сядзіба – кутны камень, частка дома. Таму хто хоча, далучайцеся. Таксама Анатоль Міхнавец нагадвае, што менавіта сёння – 1 лютага, выпадае гадавіна адозвы Літоўскага правінцыйнага камітэту, якая азначала пачатак паўстання на землях Літвы і Беларусі:– Важна ў гэты дзень ушанаваць памяць усіх, хто змагаўся.