![]()
Гэта — асобная катэгорыя культурных скарбаў нашай краіны. З сотняў сынагог, збудаваных на тэрыторыі Беларусі, цяпер дзейнічаюць адзінкі. Галоўную сынагогу ў Горадні называюць адной з найпрыгажэйшых і найстарэйшых у Эўропе. Частка будынкаў былых сынагог выкарыстоўваецца не па прызначэньні — прыкладам, у былой Харальнай сынагозе ў Менску цяпер тэатар імя Горкага. Асобная катэгорыя — ацалелыя, але закінутыя сынагогі, якія праз занядбаньне і час страчваюць сваю велічнасьць. Пра іх гаворыцца у публікацыі «Радыё Свабода». 1. Галоўная сынагога ў БыхавеБыхаўскі раён, Магілёўская вобласьцьБыхаўская сынагога — галоўны і найвялікшы з адзінаццаці юдэйскіх малельных дамоў Быхава. Узьведзеная ў XVII стагодзьдзі ў традыцыях рэнэсансу, з элемэнтамі абарончага дойлідзтва, яна адпавядала выгляду горада-крэпасьці, якім быў гістарычны Быхаў. Яе магутныя сьцены ў таўшчыню дасягаюць двух мэтраў, у пляне будынак амаль квадратны. На круглай вуглавой абарончай вежы з прыступкамі — вузкія нішы-байніцы.