![]()
Галоўнае — не забывацца пра слова «якасьць». У апытанцы на сайце дзяржаўнага тэлеканалу ОНТ, у якой тэлекампанія, сярод іншага, папрасіла выказацца наконт мовы магчымага сэрыяла беларускай вытворчасьці, пераканаўча перамагае беларуская мова. «На русском языке 1624На беларускай мове 3984»Апытанка — пра канкрэтны праект, але гэта ўжо дэталі. Думаю, за беларускую мову прагаласавалі б хоць па якой тэме. Дзеля прынцыпу і пазнакі сваёй волі. Асабіста я зайшоў на старонку з апытанкай пасьля таго, як пяты раз сустрэў у фэйсбуку перапост інфармацыі з заклікам галасаваць за беларускую мову. Для мяне відавочна, што мала хто з маіх рэальных знаёмых ці фрэндаў у сацсетках верыць, што беларуская дзяржаўная тэлевізія можа стварыць якасны сэрыял. Як і многія, я прагаласаваў, каб зрабіць прамоцыю свайму перакананьню — беларуская мова павінна разьвівацца, а не выкарыстоўвацца паводле рэшткавага прынцыпу. Асноўны аргумэнт беларусаскептыкаў, а тым больш беларусафобаў, базуецца на словах «большасьць» і «меншасьць».