![]()
Гісторыя суправціву з лясоў і багнаў. Новы, 1945 год, пачаўся ў некаторых рэгіёнах сучаснай Берасцейскай вобласці з невялікіх акцый анысавецкага падполля. Гэта не столькі замінала будаўніцтву савецкіх і партыйных органаў, колькі раздражняла бальшавікоў, пры чым на самім версе, передае «Радыё Рацыя». На канец студзеня ў Менску прызначылі адмысловую нараду ЦК Кампартыі Беларусі па сітуацыі на Палессі, асабліва ў Дзівінскім раёне (цяпер частка Кобрынскага раёна). Канечне, раздражняла і адцягвала пэўныя сілы, бо на той момант ужо падыходзіў завяршаючы этап вайны. У самім разгары была Вісла-Одэрская стратэгічная наступальная аперацыя, разглядаліся варыянты ўзяцця Берліна ў лютым ды ўвогуле кіраўнікі краін антыгітлераўскай кааліцыі абмяркоўвалі будучае Еўропы, а тут нейкія антысаветчыкі ў палескіх лясах і багнах. Пад ударам савецкія актывісты і чыноўнікі 1 студзеня 1945 года антысавецкая група ў колькасці 20 чалавек увайшла ў вёску Ліпава, што ў цяперашнім Дзівінскім сельскім савеце.