![]()
Параўнайце жыццё ў Польшчы i Беларусi. Беларусь, Польшча, Украіна – 30 гадоў пасля перамогі Салідарнасці. Дыскусія з такой назвай мела месца ў Грамадскай бібліятэцы Варшавы. У сустрэчы прымалі ўдзел былы віцэ-міністр замежных справаў Беларусі і колішні кандыдат на прэзідэнта Андрэй Саннікаў, украінскі гісторык і палітычны каментатар Анна Паповіч з фонду Наш выбар, а таксама былы амбасадар Польшчы ў Малдове ды Арменіі Віктар Рос. Мадэраваў дыскусію журналіст Яўген Клімакін. Імпрэза была арганізаваная Хартыяй-97. Пасля дыскусіі карэспандэнт Радыё Рацыя Вітаўт Сіўчык паразмаўляў з Андрэем Саннікавым. - Спадар Андрэй, як падзеі 1989-1990 гадоў у Польшчы ўплывалі на нашую краіну?- Мы вельмі пільна сачылі за тымі падзеямі. Была зусім іншая сітуацыя, быў іншы кантэкст. Зараз нашмат складаней вось гэтыя дэмакратычныя пераўтварэнні адбываюцца, бо тады была сітуацыя развалу Савецкага Саюзу, Перабудовы, і нават, калі адбыўся путч у 1991, было адчуванне, што гэта скончыцца нічым, і ўсё ж такі, мы будзем незалежнымі.