![]()
Як прымаўся Закон аб мовах, які апярэдзіў нашу незалежнасьць? 26 студзеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР 11-га скліканьня прыняў Закон аб мовах, які павінен быў спыніць татальную русыфікацыю Беларусі. У 2-м артыкуле закону беларуская мова абвяшчалася адзінай дзяржаўнай у Беларусі, расейская мова — «мовай міжнацыянальных зносін народаў Саюзу ССР», перадае «Радыё Свабода». Розныя артыкулы закону меліся ўводзіцца ў жыцьцё паступова. Да канца 2000 году па-беларуску павінны былі запрацаваць установы адукацыі, дзяржаўны апарат і праваахоўныя органы, войска. Аднак рэфэрэндум 1995 году перакрэсьліў гэтыя пляны, вярнуўшы расейскай мове статус дзяржаўнай. «Закон быў падрыхтаваны тэкстуальна, маральна грамадзкасьцю, падзеямі, «Талакой», «Майстроўняй»Нічога не было б прынята, калі б не было грамадзкага настрою, ціску, моладзевых суполак, лістоў у «ЛіМ», перакананы мовазнаўца Вінцук Вячорка, які шчыльна працаваў над канцэпцыяй і напісаньнем праекту закону. «Дакумэнты з патрабаваньнямі надаць беларускай мове статус дзяржаўнай пачалі пасьлядоўна зьяўляцца з 1987 году, з часоў, калі была „Майстроўня“, зьявілася „Талака“, праводзіліся нарады і соймы Канфэдэрацыі беларускіх суполак.