![]()
26 студзеня — дзень памяці нашага славутага земляка. 26 студзеня — дзень памяці Алеся Адамовіча (1927-1994), пісьменьніка, грамадзкага дзеяча, члена-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі, «няўрымсьлівага дзейніка дэмакратычнай культуры ХХ стагодзьдзя», як казаў пра яго Васіль Быкаў. Стварыў новы жанр у беларускай літаратурыРазам зь пісьменьнікамі Янкам Брылём і Ўладзімерам Калесьнікам Алесь Адамовіч выдаў дакумэнтальную аповесьць «Я ў вогненнай вёскі», у якой сабраныя ўспаміны пра зьнішчаныя нацыстамі разам зь іх жыхарамі паселішчы. Гэта была ня першая кніга з запісамі ўспамінаў удзельнікаў і сьведкаў вайны, але менавіта Адамовіч, Брыль і Калесьнік выйшлі на такі мастацкі ўзровень, які дазволіў казаць пра стварэньне новага жанру дакумэнтальнай прозы ў беларускай літаратуры. Пазьней нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч назаве Алеся Адамовіча ў ліку сваіх настаўнікаў. Алесь Адамовіч, Іван Мележ, Іван Навуменка і Янка Брыль. Канец 1960-х гг. Запісаў успаміны Васіля БыкаваУ сакавіку 1985 года Алесь Адамовіч угаварыў Васіля Быкава падзяліцца ўспамінамі пра дзіцячыя і юнацкія гады і запісаў дыялёгі на магнітафон.