«Амаль 100 гадоў таму нашы продкі ўзялі зброю і пачалі абараняць незалежнасць»

Што так напалохала ўлады ў прамовах на мітынгах супраць інтэграцыі? Судовы працэс па справе старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі супраць паглыбленай інтэграцыі, пройдзе 28 студзеня, перадае «Новы Час». Судовы разбор па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні прызначаны ў судзе Шклоўскага раёна, пачатак а 10-й гадзіне. Як паведаміў сам палітык, яму даслалі СМС і патэлефанавалі з суда Шклоўскага раёна і паведамілі, што яго чакае судовы працэс за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску 20 снежня 2019 года». Супрацоўнікі Шклоўскага РАУС палічылі, што Рыгор Кастусёў парушыў закон аб масавых мерапрыемствах, калі прыняў удзел у няўзгодненай акцыі пратэсту супраць інтэграцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Нягледзячы на тое, што акцыя праходзіла ў Мінску, судзіць Кастусёва вырашылі ў Шклове. Яму пагражае штраф да 30 базавых велічыняў. Нагадаем, што 20 снежня, выступаючы падчас акцыі ў Мінску, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў:«2020 год – год стагоддзя Слуцкага збройнага чыну.