![]()
Кампанія А1 абвясціла аб пашырэнні стратэгіі ў сферы сацыяльнай адказнасці. Да ліку ўжо існых прыярытэтаў – дапамога дзецям і падтрымка нацыянальнай самаідэнтыфікацыі – дабавіцца экалогія. Адным з першых крокаў у гэтым кірунку стане арганізацыя ў 2020 годзе маштабнай экалагічнай канферэнцыі, якая аб’яднае лепшыя беларускія практыкі і перадавы вопыт краін міжнароднай групы A1 Telekom Austria Group.
Стратэгія кампаніі ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці (КСА) была прадстаўлена ў 2014 годзе. Яна была распрацавана пры ўдзеле супрацоўнікаў і зацверджана топ-менеджментам. За апошнія пяць гадоў па ініцыятыве і пры ўдзеле кампаніі А1 быў рэалізаваны шэраг буйных сацыяльна значных праектаў. У іх ліку дабрачынная праграма «Бяжым у дапамогу дзецям» (#velcombegom), маштабны дабрачынны праект «Я бачу!» сумесна з Беларускім дзіцячым фондам, шматгадовая падтрымка Сямейнага інклюзіў-тэатра «i», які дапамагае працэсу сацыяльнай адаптацыі дзяцей з аўтызмам.
Кампанія паслядоўна прасоўвае ініцыятывы па падтрымцы беларускай мовы і нацыянальнай культуры.