![]()
Максім Багдановіч распавеў, навошта такая аплікацыя і чым яна адрозьніваецца ад звычайных слоўнікаў. Хлопцы ствараюць мабільную аплікацыю MOVA — слоўнік сучаснай і «слэнгавай» беларускай мовы. Ім можна дапамагчы. Увечары 7 студзеня ў сацыяльных сетках зьявіўся заклік: студэнты Гарвардзкага і Ельскага ўнівэрсытэтаў распрацоўваюць мабільную аплікацыю — слоўнік сучаснай і «слэнгавай» беларускай мовы. Аўтар ідэі — студэнт другога курса Гарвардзкага ўнівэрсытэту Максім Багдановіч. «Радыё Свабода» спытала ў Максіма, навошта такая аплікацыя і чым яна адрозьніваецца ад звычайных слоўнікаў. «Так, гэта сапраўднае імя, — сьмяецца Максім Багдановіч у адказ на пытаньне пра псэўданім. — І я б нават пакрыўдзіўся зараз на бацькоў, калі б яны назвалі інакш!»«Гэта праграма для такіх момантаў, калі вы думаеце: „Крута гучыць!“»Мабільная аплікацыя «MOVA» — слоўнік накшталт ангельскага Urban Dictionary (нефармальны онлайн-слоўнік ангельскага слэнгу. — РС) — мае быць арганізаваная падобна да Вікіпэдыі.