![]()
Як экс-амбасадар Садоўскі атрымаў штраф. Першага амбасадара Беларусі ў Нямеччыне Пятра Садоўскага аштрафавалі на 30 базавых за ўдзел у мітынгу супраць інтэграцыі 7 сьнежня. Матэрыялы па другой адміністрацыйнай справе Садоўскага накіравалі «для ліквідацыі недахопаў» у Савецкі РУУС, пiша «Радыё Свабода». Цэнтральны cуд Менску 9 студзеня разглядаў дзьве аналягічныя адміністрацыйныя справы, заведзеныя супраць Пятра Садоўскага па ч. 1 арт. 23. 34 КаАП за ўдзел у акцыях за незалежнасьць Беларусі 7 і 8 сьнежня мінулага году. «Прыкметы ілжэсьведчаньня»Працэсы пачаліся 30 сьнежня і працягнуліся 9 студзеня. Пятро Садоўскі заявіў у судзе, што ў міліцэйскіх пратаколах ёсьць «ілжэсьведчаньні», якія «ў пэўным сэнсе пачалі пакрываць» судзьдзі. Пётра Садоўскі (у цэнтры) «Прызвычаіўшыся да беспакаранасьці пры канвэерным разглядзе спраў, ні МУС, ні суд не падрыхтаваліся да працэсу 30 сьнежня, — сказаў Садоўскі. — Савецкі РАУС падаў непрафэсійна складзены пратакол з ілжэсьведчаньнямі малодшага складу службоўцаў пад адміністрацыйным прымусам.