Зміцер Вайцюшкевіч: Нам усім трэба працаваць на беларускую справу

Песня таксама мае дачыненне да голасу незалежнасці. У 2020-м годзе вядомы беларускі кампазітар, выканаўца і прадусар Зміцер Вайцюшкевіч плануе пазнаёміць слухачоў з песнямі на вершы Алеся Разанава, перадае «Радыё Рацыя»:– Ёсць планы зрабіць праект – электронны, шмат функцыянальны – там і графіка, і праекцыя, і музыка. Я працую над праектам, планую, можа, зрабіць нейкі перформанс. Але гэта будзе залежаць і ад маёй фантазіі, і адматэрыяльных рэсурсаў. Але самае галоўнае зараз – гэта песні, і жаданне гэта ўсё ўвасобіць. Таксама Зміцер Вайцюшкевіч плануе працу з вершамі маладых паэтаў – Віталя Рыжкова і Мікіты Найдзёнава, працягне займацца стварэннем альбома на вершы Алеся Ліпая, а таксама хоча напісаць нізку дзіцячых песень на вершы Аляксея Пысіна. Апрача музычнай творчасці, Зміцер Вайцюшкевіч мае ідэі, што да далейшага развіцця ягонай аграсядзібы – хутара Вайцюшкі, які ўжо даўно ператварыўся ў арт-тэрыторыю, дзе праводзяцца канцэрты, фестывалі і пленэры. Музыка шмат выступае, і гэты год для Змітра Вайцюшкевіча распачаўся з калядных канцэртаў у розных гарадах.