![]()
Дзякуючы яму сёння мы маем набажэнствы па-беларуску. Ксёндз Адам Станкевіч — адна з ключавых фігур, вакол якой ішло беларускае Адраджэнне. Дзякуючы яму сёння мы маем набажэнствы па-беларуску. 6 студзеня 1892 году нарадзіўся Адам Станкевіч — беларускі рэлігійны, палітычны і культурна-асветніцкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, рэдактар часопіса «Хрысціянская думка». Станкевіч быў забіты чэкістамі ў канцы лістапада 1949 года. 1. Станкевіч — адна з ключавых фігур, вакол якой ішло беларускае АдраджэннеСлужыўшы ў Віленскім касцёле, Станкевіч пачынаў сваю святарскую дзейнасць як ксёндз-навуквец. Але падзеі, якія пачаліся напрыканцы 20 гадоў ХХ стагоддзя — рэвалюцыя, вайна — паставілі перад ксяндзом выбар на ўсё жыццё: стаяць у праўдзе або ціха служыць набажэнствы. Ксёндз мог асабліва ні пра што не турбавацца, але ён вырашыў ісці “З Богам для народа”. Менавіта так гучала клятва, якую давалі чальцы-семінарысты гуртка пры Пецярбургскай акадэміі. Станкевіч едзе ў Мінск, дзе ў Катэдры разам з іншым святарамі прымае рашэнне аб стварэнні “Беларускай хрысціянскай злучнасці”, з якой пасля выйшла “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.