![]()
Як актыыісты сустракалі Каляды і Новы год на Акрэсціна. Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель распавёў сайту palitviazni. info пра тое, як сустракаў Новы год у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Нагадаем, што за акцыі ў падтрымку незалежнасці былі асуджаны да адміністрацыйнага арышту 11 чалавек. Алена Талстая выйшла на волю 31 снежня, 2 студзеня – актывісты Дзяніс Урбановіч, Максім Вінярскі і Яўген Афнагель. За кратамі па-ранейшаму на ўчарашні вечар заставаліся гомельскі і аршанскі блогеры Сяргей Ціханоўскі і Дзмітрый Казлоў, Стас Шашок, Леанід Кулакоў, Алесь Чахольскі, Максім Урбановіч і Павел Севярынец. – Новы год у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў праходзіць як звычайна, – кажа палітык. – Ці то святы, ці то будні дзень – нічога не змяняецца. Хіба што пад Новы год былі чутны салюты на вуліцы і нейкія поклічы людзей. Акрамя таго, атрымаў перад Новым годам словы падтрымкі ад розных людзей, якія, як я зразумеў, адгукнуліся на заклік у Інтэрнэце і павіншавалі. Было, натуральна, вельмі прыемна, калі віншавалі абсалютна незнаёмыя людзі.