![]()
Вядомы палітык звярнуўся да беларусаў з віншаваннямі. Старшыня партыі КХП-БНФ Зянон Пазьняк на старонках «Беларускай салідарнасці» звярнуўся да нацыі з навагоднімі віншаваннямі:«Надыходзіць новы вісакосны 2020 год. Найперш зычу, каб ня быў гэты год цяжкім для нашай краіны, каб стаўся пераможным дзеля волі, справядлівасьці і сьветлай будучыні ў свабодзе і моцнасьці нашай нацыі. Зычу, каб не пакутвалі ў турмах цемры лепшыя людзі народа, каб акрыяў наш народ пасьля доўгага перапынку ды абараніў Беларусь ад ўсіх пагроз. Хай вечна жыве наша дарагая Бацькаўшчына Беларусь у сэрцах яе людзей, на Зямлі і сярод народаў».