![]()
Старшыня Рады БНР павіншавала беларусаў з новым 2020 годам. Тэкст звароту цалкам апублікаваны на вэб-сайце Рады БНР. «Жадаю ўсім вам усяго найлепшага, але перадусім мужнасьці, веры ў свае сілы і любові да зямлі вашых продкаў. Бо ад вас залежыць, ці Айчына наша застанецца незалежнай дзяржавай і дасьць адпор імпэрыялістычным амбіцыям нашага ўсходняга суседа, ці не, – піша Івонка Сурвіла. – Народ, годны гэтага імя, ня пойдзе добраахвотна назад у імпэрыю, якая зрабіла столькі шкоды яму на працягу ўсяе яго гісторыі. Каб ён ня ведаў пра гэтыя злачынствы, дасюль хаваюцца ад яго праўда пра яго мінулае, у школах вучаць чужую гісторыю, прамываюць ад дзяцінства мазгі, каб пераканаць, што захопнік добразычлівы, што ён той «старэйшы брат», без якога наш край ніколі ня можа абысьціся!». Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі кажа, што «у сапраўднасьці ж, шантажуецца наш народ хлусьлівымі абяцанкамі выключна каб адабраць ад яго тую жыцьцяздольнасьць, якая дазволіла яму выжыць дзесяць стагодзьдзяў на гэтай зямлі.