![]()
Гісторыя 89-гадовага ўдзельніка пратэстаў супраць інтэграцыі. Уладзімер Мазанік 21 сьнежня прыйшоў на Кастрычніцкую плошчу і выступаў перад удзельнікамі мітынгу супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй. Зьвяртаючыся да пратэстоўцаў, Уладзімер Мазанік сказаў, што ён карэнны мянчук, празь месяц яму споўніцца 90 гадоў, ён сын рэпрэсаванага чыноўніка сталінскіх часоў. На грудзях у прамоўцы былі фатаздымкі бацькі і партрэты Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадзкага, піша Алег Грузьдзіловіч у артыкуле для «Радыё Свабода». Уладзімер Мазанік параўнаў гісторыю свайго бацькі зь лёсамі зьніклых беларускіх апазыцыянэраў: «Як і іхныя сваякі, я гэтаксама ня маю месца, куды можна пакласьці бацьку кветкі». «Мяне тут нічога больш не трымае»Цёмны даўгі калідор вядзе да паліц з хатнімі кветкамі пад зыркай лямпай і заканчваецца магутнымі мэталічнымі дзьвярыма. Гэтая кватэра знаходзіцца ці ня ў цэнтры Менску, але не пакідае ўражаньне, што ты ў бараку сталінскіх часоў. Дзьверы адчыняе сівы чалавек, ў якім пазнаю мітынгоўца Ўладзімера Мазаніка.