«Марыць сустрэць дзень народзінаў у вольнай і незалежнай Беларусі»

Паўлу Севярынцу споўнілася 43 гады. Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісала маці палітыка Таццяна Севярынец:«Свае 29, 30, 34, 35, 36, 43 сын сустрэў за кратамі: высылка ў Малое Сітна, што на Полаччыне (29, 30), 34 (Амерыканка), 35. 36 (спецкамендатура ў Купліне, што на Пружаншчыне). 43- Акрэсціна. . . Ніколі не марыў сустрэць свой дзень народзінаў на экзатычнай выспе, у дарагім рэстаране, дзесьці на шашлыках. . . Марыў сустрэць яго ў вольнай незалежнай Беларусі. Я вельмі жадаю, каб твая, мой сынок, мара здзейснілася! І каб ніколі болей Лукашэнка не вызначаў, дзе ты будзеш у гэты дзень. Верым у цябе, ганарымся, моцна любім! Жыве Беларусь!»