Зянон Пазьняк: Беларусь можна ўратаваць

Уплываць на падзеі можа нават адзін чалавек. Аб гэтым пiша лiдар партыi КХП БНФ Зянон Пазняк на сайце Народная партыя:- Аналізуючы аншлюс Аўстрыі, разбор, акупацыю і анэксію Чэхаславаччыны, на якую напалі гітлерская Нямеччына, спробу савецкай акупацыі Фінляндыі (ў форме анэксіі), захоп і анэксію Крыма Расеяй ў 2014 годзе, потым нямецкую акупацыю Нарвэгіі, Даніі, Бэльгіі і т. п. , прыходжу да высновы, што палепшыць становішча альбо пазьбегнуць аншлюса можна было толькі тады, калі б былі рашучыя дзеяньні кіраўніцтва краін і збройны супраціў агрэсарам. Але (за выключэньнем Фінляндыі) гэтага ня сталася, бо кіраўніцтва краін было нікчэмнае, а грамадзтва не гатовае да супраціву. Крым расейцы не захапілі б, калі б украінскія ўзброеныя сілы (нават ў тым стане, у якім яны тады існавалі) аказалі супраціў. Усе аншлюсы робяцца па адной схеме: застрашэньне альбо здрадніцтва кіраўніцтва і параліч волі грамадзтва да супраціву. У дзяржаўны арганізм ахвяры ўпырсківаецца атрута і краіну забіраюць голымі рукамі.