Бітвы за незалежнасць

500 гадоў «інтэграцыі» ў адной мапе. У Сярэднявеччы ВКЛ і Маскоўская дзяржава шмат ваявалі паміж сабой, гэтая гісторыя мела працяг і ў XX стагодзьдзі. «Радыё Свабода» сабрала на мапе некаторыя бітвы, якія адбываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Амсьціслаўская бітва 1501 годуАдна з асноўных бітваў вайны 1500–1503 гадоў. Перамагло маскоўскае войска, войска ж ВКЛ страціла некалькі тысяч чалавек. Аблога КрычаваЛітоўска-маскоўская вайна 1507–1508 гадоў. Маскоўскія войскі ўзялі ў аблогу Крычаў і Мсьціслаў, але адступіліся, калі на дапамогу войскам ВКЛ падышло паспалітае рушэньне. Бітва пад ВоршайАсноўная бітва Дзесяцігадовай вайны 1512–1522 гадоў. Адбылася 8 верасьня 1514 году. Войска ВКЛ пад камандаваньнем Канстанціна Астроскага разьбіла большае колькасьцю маскоўскае войска. Спаленьне Браслава і ДруіВаенныя сутычкі 1515–1517 гадоў. Вялікіх стратаў не прынесьлі, але маскоўскае войска рабіла дробныя налёты і паліла гарады. Спаленьне фартэцыі Сокал11 верасьня 1579 году жаўнеры Рэчы Паспалітай пры падтрымцы нямецкіх наймітаў зьнішчылі маскавіцкі гарнізон фартэцыі Сокал.