«Цэлыя раены апынуліся пад уплывам паўстанцаў»

Як беларусы ішлі партызаніць у лес. Напрыканцы 1944 года ў Маскве падводзілі вынікі барацьбы з антысавецкім падполлем на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Пад асаблівай увагай было Палессе, раены, якія на мяжы з Украінай, передае «Радыё Рацыя». У Крамлі выказвалі незадаволенасць сітуацыяй, як на гэтых тэрыторыях адбываецца будаўніцтва партыйна-савецкіх інстытутаў. Незадаволеныя вынікамі мабілізацыі і фармаваннем калгасаў. У ліпені 1944 года, калі ў выніку аперацыі «Багратыен» Чырвоная Армія выбіла з Беларусі нацыстаў, савецкае кіраўніцтва знаходзілася ва ўпэўненасці, што за два-тры месяцы пытанне з антысавецкімі сіламі ў краі будзе вырашана. Для гэтага ж нібы стварылі ўсе ўмовы – прыслалі з усходу надзейных партыйных апаратчыкаў, чэкістаў і пакінулі некаторыя часткі ЧА. Толькі вось праблема для чырвонай Масквы і на канец года заставалася надзвычай актуальнай. Канечне, пэўныя перамогі былі, але супраціў у розных формах працягваўся. Народны камісар унутраных спраў СССР Лаўрэнцій Берыя 18 снежня зрабіў справаздачу па ачыстцы Палесся ад антысавецкага элемента.