Біскуп Пінскі: Няхай Сын Божы будзе крыніцай веры ў дабро, якое заўсёды перамагае

Віншаванне на Божае Нараджэнне 2019 года біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі. Віншаванне на Божае Нараджэнне 2019 года біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі апублікаваў сайт catholic. by:Анёл сказаў ім: «Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан» (Лк 12, 10)Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Людзі добрай волі!Святкаванне Божага Нараджэння — гэта час радаснага адкрыцця любові Бога і блізкіх нам людзей. Стварыцель і Адкупіцель адкрываецца нам як Той, хто прыходзіць у свет, каб быць прадказаным прарокамі Эмануэлем — «Богам з намі» (пар. Іс 7, 14; 8, 10. Мц 1, 22–25). Гэты найвялікшы скарб усіх часоў, аб’яўлены нам ва ўбогай стаенцы ў Бэтлееме, ёсць і застанецца дарам для кожнага пакалення людзей ажно да сканчэння свету. Няхай жа радасць Евангелля — Добрай Весткі аб прыйсці ў свет Збавіцеля — напаўняе нашыя сэрцы сапраўдным супакоем і жывой верай у кожны дзень надыходзячага 2020 года.