![]()
Клаўдзія Буланава занепакоеная станам здароўя свайго сына Зьмітра, абвінавачанага па так званай крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
Яго трымаюць у сьледчым ізалятары № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Маці накіравала паўторную скаргу ў пракуратуру.
26-гадовага Зьмітра Буланава затрымалі на плошчы Незалежнасьці ў Менску і арыштавалі на 10 сутак. 12 студзеня яго зноў зьмясьцілі ў турму на Акрэсьціна. З 14 студзеня яго трымаюць пад вартай.
Клаўдзія Буланава распавяла, што падавала скаргу і на тое, як зьбілі сына падчас затрыманьня, расьсеклі галаву, як яго забіралі, як вялі сьледзтва, як дапытвалі без адвакатаў.
Рубрика: политика